Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 33 человека
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Янавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна" Мінскай вобласці
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
аг. Яновичи
Адрес:
222659 Мінская вобласць Клецкі раён вуліца Школьная, д.3
Телефоны:
801793 - 34-384 (завуч)
801793 - 34-383 (дырэктар)
801793 - 34-383 (прыёмная)
E-mail:
Yanov_sch@kletsk.edu.by

Дзіцячы тэлефон даверу (8017)2460303

Мэта работы школы на 2017/2018 навучальны год:

стварэнне ўмоў, якія задавальняюць сучасным адукацыйным патрэбам асобы навучэнца і яго паспяховай сацыялізацыі.

Задачы:

- удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, прадпрымальнасці, творчага падыходу да справы;

- забяспечыць станоўчыя вынікі дзейнасці ў адукацыйным працэсе на аснове эфектыўнага выкарыстання індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання;

- развіваць творчыя здольнасці вучняў, удасканальваць маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

- працягваць умацоўваць і мадэрнізаваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы за кошт прыцягнення пазабюджэтных сродкаў.

УВАГА!

Для аператыўнага рэагавання на выпадак узнікаючых пытанняў па арганізацыі і правядзенні выніковай атэстацыі навучэнцаў і па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама арганізавана работа “гарачай тэлефоннай лініі”  68201,

ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама 80175004242

9 вучняў (5 дзяўчат і 4 хлопчыкі) сёлетнім чэрвеньскім вечарам назаўсёды развітаюцца з роднай "альма-матар" і неўзабаве скажуць "бывайце" родным пенатам, бо гэтым летам выберуць сабе новую дарогу—да дарослага жыцця, паступяць у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. І ў бліжэйшыя гады толькі часам будуць прыязджаць у бацькоўскі дом. Можа быць, і надалей атрымаюць пастаянную прапіску ў іншых мясцінах.

У школе адбудзецца ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзённым прыбываннем "Вясёлка", запланаваны конкурс малюнкаў на асфальце "Крочым разам".

31 мая для вучняў установы прайшла пазнавальная гадзіна «Курэнне – небяспечная пастка». Вядучыя расказалі пра гісторыю ўзнікнення тытуню, пра шкоду курэння і пра тое, як уплывае тытунёвы дым на людзей, якія не кураць, калі яны знаходзяцца побач з курыльшчыкам. На мерапрыемстве разглядаліся прычыны і наступствы ранняга курэння падлеткаў, гаварылася пра тое, як прадухіліць і перамагчы ўжо узніклую згубную звычку, што можна супрацьпаставіць курэнню. Прысутным паказалі відэаролік «Валянцін і курэнне», і дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне, быў праведзены агляд выставы «Тытунь — твой вораг».

Апошні званок прагучыць для 9 адзінаццацікласнікаў. Запрашаем усіх!

У спартыўна - патрыятычнай гульні "Зарнічка" наша каманда заняла ІІІ месца. Так трымаць!

На раённае піянерскае свята «Верныя піянерскім традыцыям!» для ўдзелу ў спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» паедуць вучні 2-3 класа. Жадаем перамогі!

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.